Date uploaded: 2024-07-29 10:22:25

Месяц таму я наведвала беларускую прастору «Kropka» @kropka.suvenir ў Вільні, якую стварыў былы беларускі палітвязень Зміцер Фурманаў. І навіна пра атаку на краму стала для мяне шокам. Гэта абсалютна непрымальна, абуральна і небяспечна. Гэта чарговая правакацыя рэжыму, каб пасварыць беларусаў і літоўцаў, сфармаваць варожае стаўленне да беларусаў у Літве, а таксама пасеяць пачуццё страху сярод беларускай супольнасці. Важны не толькі сам факт нападу, але і мэтанакіраваная спроба распаліць міжэтнічную варожасць.  У беларускім і літоўскім грамадства няма і не павінна быць месца ксенафобіі ў любых яе праявах.   Мы на сувязі з літоўскімі ўладамі, накіравалі афіцыйны запыт – паліцыя шукае выканаўцаў. Я ўдзячная, што Літва надае высокую ўвагу бяспецы беларусаў, якія пераехалі ў Літву з палітычных прычынаў. Беларусам і літоўцам трэба спыняць правакатараў разам. Я хачу выказаць словы падтрымкі Змітру Фурманаву @zmitserfurmanau і ўсёй камандзе прасторы «Kropka 🤍❤️🤍 #ціханоўская #беларусь #литва